Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У гэты дзень у 2006 годзе ў адказ на абвешчаныя вынікі прэзыдэнцкіх выбараў у цэнтры Менску тысячы людзей выказвалі нязгоду з палітыкай уладаў, надзею на перамены і веру ў вяртаньне краіны на дэмакратычны шлях.

На наступны дзень на Кастрычницкай плошчы Мнеску паўстаў намётавы лягер. Праз год Радыё Свабода выдала кнігу пра падзеі ў Менску 19-25 сакавіка 2006 году. "Плошча. 19.03-25.03.2006" – хроніку масавых пратэстаў.

Першую частку кнігі пад назовам “Плошча” складаюць рэпартажы, інтэрвію, апытаньні, званкі слухачоў, якія гучалі ў эфіры і друкаваліся на сайце svaboda.org у дні і ночы існаваньня лягеру. Другая частка кнігі, “Турма”, расказвае пра рэпрэсіі супраць удзельнікаў пратэстаў. У кнізе зьмешчаныя каляровыя фотаздымкі зь месца падзеяў.

"Плошча. 19.03-25.03.2006" (PDF, 2,25 MB)

“Бібліятэку Свабоды” складаюць выбраныя перадачы Беларускай службы Радыё Свабода.
XS
SM
MD
LG