Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Часовага ўраду Сырыі зьявіўся кіраўнік


50-гадовы Гасан Хіта, мэнэджэр па высокіх тэхналёгіях з Даласу, абраны кіраўніком часовага ўраду сырыйскіх паўстанцаў.

Хіта абралі на пасяджэньні кіраўніцтва Нацыянальнай кааліцыі рэвалюцыйных і апазыцыйных сілаў, якое адбываецца ў Стамбуле.

Al Jazeera адзначае: кандыдатура Хіта задаволіла як ісламскую, так і лібэральную фракцыі. Ён набраў 35 з 48 магчымых галасоў.

Начальнік штабу Сырыйскага вольнага войска Сялім Ідрыс, выступаючы ў Стамбуле, заявіў: паўстанцы гатовыя падпарадкавацца часоваму ўраду.

«Мы прызнаем кааліцыю і разглядаем будучы кабінэт як адзіна законную ўладу ў Сырыі», — падкрэсьліў генэрал Індрыс, які перайшоў на бок паўстанцаў летам 2012-га.

Сам Хіта ў сваёй першай прамове аддаў належнае «змагацца героям рэвалюцыі» і заявіў пра салідарнасьць «з братамі і сёстрамі ў Сырыі». Ён паабяцаў у самыя кароткія тэрміны распрацаваць «праграму кабінэту».

Гасан Хіта нарадзіўся ў Дамаску, але больш за 25 гадоў пражыў у ЗША, дзе скончыў магістратуру унівэрсытэту Індыянапалісу.

У 2011 годзе ён арганізаваў фонд «Аш-Шам», які зьбірае і дастаўляе гуманітарную дапамогу насельніцтву Сырыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG