Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Тэрмінатар» здаўся Гаагскаму трыбуналу


Лідэр конгалезскіх паўстанцаў Боска Нтаганда, якія мае мянушку «Тэрмінатар», здаўся амэрыканскай амбасадзе ў суседняй Руандзе.

Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Вікторыя Нуланд заявіла, што Вашынгтон дапаможа яму дабрацца да суду ў Гаазе.

Амбасадар Конга ў Вялікай Брытаніі Кікая Бін Карубі ў інтэрвію ВВС сказаў, што яўка з павіннай Нтаганды — гэта «палёгка», а таксама «пасланьне» іншым паўстанцам, якія знаходзяцца на волі.

Нтаганда абвінавачваецца трыбуналам у злачынствах супраць чалавечнасьці і ў тым, што выкарыстоўваў дзяцей як жаўнераў.

Гэтыя злачынствы, як мяркуецца, былі зьдзейсьнены ў часе паўстаньня, якім «Тэрмінатар» кіраваў амаль дзесяцігодзьдзе таму.

Усе абвінавачваньні Боска Нтаганда адмаўляе.
XS
SM
MD
LG