Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папа ўзыходзіць на пасад пад бел-чырвона-белымі сьцягамі


У Ватыкане сабраліся каля мільёна вернікаў. На плошчы сьвятога Пятра лунаюць бел-чырвона-белыя сьцягі.

Францішку ўручаны сымбаль папскай улады — «пярсьцёнак Рыбака», на якім намаляваны першы біскуп Рыма Сьвяты Пётр з ключамі. Назіральнікі адзначаюць, што Інтранізацыя Францішка нашмат сьціплейшая, чым усе папярэднія ў найноўшай гісторыі. Да прыкладу, пярсьцёнак, які быў яму ўручаны, ня новы і выраблены ня з золата, як у Бэнэдыкта XVI, а з пазалочанага срэбра.

На ўрачыстую цырымонію ўзыходу на пасаду новага пантыфіка прыбылі дэлегацыі з 132 краінаў, у тым ліку кіраўнікі 34 дзяржаў, паведаміў афіцыйны прадстаўнік Ватыкану Фэдэрыка Ламбардзі.

На цырымоніі ў Ватыкане прысутныя многія каранаваныя асобы, дзяржаўныя лідэры і кіраўнікі міжнародных арганізацый: віцэ-прэзідэнт ЗША Джо Байдэн, канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель, кіраўнік Эўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу і прэзыдэнт Італіі Джорджа Напалітана.

Ад Беларусі прысутнічае мірапаліт Менска-Магілеўскі Тадэвуш Кандрусевіч. Ад афіцыйнага Менску — старшыня Савету Рэспублікі Анатоль Рубінаў.




Канкляў выбраў арцыбіскупа Буэнас-Айрэса Хорхэ Марыё Бэргольё кіраўніком Рымска-каталіцкай царквы. Упершыню ў гісторыі Рыма-каталіцкай царквы пантыфікам стаў не эўрапеец і езуіт.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG