Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Альпіністы Паўночнай Асэтыі правялі экспэдыцыю на безыменную вяршыню Каўказкага хрыбта, дзе ўсталявалі партрэт памерлага прэзыдэнта Вэнэсуэлы Ўга Чавэса.

Каманда з 30 чалавек правяла ўзыходжаньне за тры дні. Прэзыдэнт Фэдэрацыі альпіністаў Казбэк Хаміцаеў паведаміў, што скораная вяршыня (3695 мэтраў) неўзабаве будзе названая імем Чавэса. Альпіністы ўжо зьвярнуліся з такой просьбай да кіраўніка рэспублікі Таймураза Мамсурава. Хаміцаеў адзначыў, што альпіністы «лічаць сваім абавязкам ушанаваць памяць чалавека, які аддаў жыцьцё служэньню народу» і што яны асабліва высока цэняць любоў Уга Чавэса да Паўднёвай Асетыі, «незалежнасьць якой ён прызнаў першым».
XS
SM
MD
LG