Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Яе паведамляецца на сайце руху «Прописке нет» 5 чалавек трымалі вялікі чорны транспарант, на якім белымі літарамі было напісана: «Ідзіце на *** са сваёй рэгістрацыяй».

Акцыя была накіраваная супраць закону аб крымінальнай адказнасьці за парушэньне правілаў рэгістрацыі.

«Мы, суграмадзяне, вяртаемся нават не ў савок — а наўпрост у часы Мікалаеўшчыны, — гаворыцца ў звароце актывістаў.— Пуцін фактычна адмяняе рэформы Аляксандра II. Земская і судовая рэформы ўжо скасаваныя, паколькі ў нас больш няма ні незалежнага мясцовага самакіраваньня, ні незалежнага суду. Цяпер жа — у „мадэрнізаваным“ выглядзе — зноў уводзіцца прыгоннае права».

Арганізатары акцыі лічаць, што новы закон ударыць і па ўласьніках жыльля, і па арандатарах. На акцыі гучалі лёзунгі: «Далоў паліцэйскую дзяржаву!», «Расія будзе вольнай. Пуцін будзе пакараны сьмерцю». Паліцыя пачала затрымліваць дэманстрантаў практычна адразу пасьля пачатку акцыі і дзейнічала вельмі жорстка: актывістаў цягалі за валасы і вушы, білі нагамі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG