Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Выведнік» Юстас у Менску


Юстас Палецкіс
Юстас Палецкіс

Прадстаўнік Эўрапарлямэнту Юстас Палецкіс правёў перамовы ў Менску з уладамі Беларусі і прадстаўнікамі апазыцыі.

18 сакавіка да абеду дэпутат Эўрапарлямэнту ад Літвы Юстас Палецкіс меў сустрэчу ў МЗС Беларусі на ўзроўні намесьніка міністра. Пазьней у яго былі сустрэчы з прадстаўнікамі апазыцыі й грамадзянскай супольнасьці. Увечары спадар Палецкіс меў гадзінную гутарку зь лідэрам БХД Віталём Рымашэўскім.

Паводле спадара Рымашэўскага, Юстас Палецкіс дэкляраваў, што зьбіраецца падрыхтаваць рэзалюцыю Эўрапарлямэнту па Беларусі:

«Ён адзін з тых людзей, якія абазнаныя ў беларускай сытуацыі, адкрыты. Ён размаўляў зь беларускімі ўладамі пра вызваленьне палітвязьняў, але на гэты конт у МЗС быў атрыманы адказ, што не ад іх гэта залежыць. Я мяркую, што плянуецца вялікая дэлегацыя з Эўрапарлямэнту празь некалькі месяцаў у Беларусь, і ці будзе гэты візыт ці не — гэтае пытаньне якраз залежыць ад вынікаў ягонага сёньняшняга візыту. Можна сказаць, што візыт Палецкіса сюды зьяўляецца выведкай».
Перамовы вядуць з усімі, нават з тэрарыстамі. Пытаньне толькі ў зьмесьце гэтых размоваў

Віталь Рымашэўскі выказаў Палецкісу сваё стаўленьне да магчымага аднаўленьня адносінаў Эўрапарлямэнту і Беларусі:

«Перамовы вядуць з усімі, нават з тэрарыстамі. Пытаньне толькі ў зьмесьце гэтых размоваў. І безумоўна, мая пэрсанальная пазыцыя і пазыцыя БХД палягае ў тым, што стаўленьне Эўразьвязу павінна быць цьвёрдым. Не павінна быць паўтораная сытуацыя 2010 году, калі напярэдадні выбараў так імкнуліся задобрыць Лукашэнку, што нават часткова справакавалі яго на жорсткую рэакцыю. Таксама я скептычна стаўляюся да візавых паблажак у адносінах да тых людзей, якія ўнесеныя Эўразьвязам у сьпіс неўязных».

Візыт дакладчыка Эўрапарлямэнту па Беларусі Юстаса Палецкіса працягнецца да 21 сакавіка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG