Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 19 сакавіка: інаўгурацыя рымскага папы, гадавіна Плошчы-2006 у Беларусі, 10-я гадавіна пачатку вайны ў Іраку


Кастрычніцкая плошча, плошча Каліноўскага, 2006

Кастрычніцкая плошча, плошча Каліноўскага, 2006

Падзеі, якія сёньня маюць адбыцца ў Беларусі, і сёньняшні дзень у гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ

19 сакавіка працягнецца візыт кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Інданэзію.

У Менску на сядзібе партыі БНФ – прэсавая канфэрэнцыя аргкамітэту сьвяткаваньня 95-х угодкаў стварэньня БНР. Пачатак у 12 гадзінаў.

А рэктар БДУ акадэмік Сяргей Абламейка распавядзе журналістам пра падрыхтоўку да прыёмнай кампаніі ў галоўным ВНУ краіны. Пачатак у 11 гадзінаў.

У гэты ж час у нацыянальным прэсавым цэнтры – канфэрэнцыя на тэму «Аб зьмяненьні ўзроўню жыцьця насельніцтва Рэспублікі Беларусь у 2012 годзе».

А увечары, у вялікай канцэртнай залі філярмоніі – Зоркі польскага і сусьветнага джазу: Гражына Аўгусьцік і Трыа Анджэя Ягадзінскага. Пачатак у 19 гадзінаў.

ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1612 – нарадзілася Соф'я Слуцкая, княгіня, праваслаўная дзяячка.

1887 – памёр Юзэф Ігнацы Крашэўскі, польскі пісьменьнік беларускага паходжаньня, аўтар найбольшай колькасьці выдадзеных кніг у гісторыі польскай літаратуры.

1895 – нарадзіўся Тамаш Грыб, беларускі грамадзка-палітычны і культурны дзеяч.

1918 – Рада БНР прыняла палажэньне аб вярхоўнай уладзе БНР. Абвяшчалася, што ніводзін закон ня будзе мець сілы без зацьвярджэньня яго Радай.

1921 – нарадзіўся Язэп Юхо, беларускі правазнаўца, гісторык права.

1931 – нарадзіўся Генадзь Кісялёў, беларускі літаратуразнаўца.

1982 – пачатак Фальклендзкага канфлікту паміж Аргентынай і Вялікабрытаніяй.

2003 – пачатак вайны ў Іраку.

2006 – трэція прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі, уладу захаваў Аляксандр Лукашэнка.

Кніга пра Плошчу 2006 у Бібліятэцы Свабоды

Кніга пра Плошчу 2006 у Бібліятэцы Свабоды

ЦЫТАТА ДНЯ

Ужо тры гадзіны плошча поўная народу. Апошні раз такую колькасьць людзей, такую колькасьць бел-чырвона-белых сьцягоў менскія вуліцы бачылі толькі на разьвітаньні з Васілём Быкавым. Сёньня раніцай я быў на Ўсходніх могілках на магіле Васіля Уладзімеравіча, там стаялі сьвежыя кветкі, ягоны партрэт, і мне падалося, што ў яго была нейкая ўсьмешка. Сёньня дух Быкава на плошчы.

Аляксандар Лукашук, урывак з рэпартажу з Кастрычніцкай плошчы ў Менску 19 сакавіка 2006 году
XS
SM
MD
LG