Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бываюць цяжкія і мулкія сытуацыі ў жыцьці, якія можна вырашыць, папіўшы кавы або паспаўшы гадзінку ці дзьве. Калі лепш глынуць кафэіну, а калі – паспаць? Парады амэрыканскіх лекараў з апошняга выданьня Reader's Digest.

1. Вам баліць галава. Выпіце кавы і прыміце болесуцішальны сродак накшталт асьпірыну. Кафэін у каве паляпшае засваеньне абязбольваючых рэчываў арганізмам.

2. Вы хочаце пабегчы хутчэй, чым наогул. Выпіце кавы. Кафэін павышае цягавітасьць і шпаркасьць арганізму больш-менш на 1-3%. Чалавеку, які важыць 80 кіляграмаў, трэба выпіць паўтара кубка кавы, каб ён стаў больш шпаркім.

3. Вы хочаце атрымаць максымальную ацэнку на іспыце. Падраміце адну гадзіну перад іспытам. Паводле амэрыканскага псыхоляга і нэўроляга Ўільяма Фішбэйна, карысьць ад такой дрымоты для «запамінаньня і захаваньня інфармацыі» вашым мозгам ня меншая, чым ад васьмігадзіннага сну.

4. Вы раззлаваліся і ня можаце заснуць. Выпіце кавы і падраміце 30 хвілін. Кава ў камбінацыі з дрымотай – залаты сродак у такой сытуацыі.

5. Вы гуляеце ў карты на грошы дапазна. Кафэін дапаможа вам не заснуць нават да 2-й гадзіны ўначы, але не прадухіліць дрэнных рашэньняў. Лепш зрабіць перапынак і падрамаць.

6. Вам трэба пранікнуць у сутнасьць нейкай праблемы. Пасьпіце. Усім вядомыя расповеды аб важных адкрыцьцях, якія некаторыя людзі рабілі падчас сну або адразу пасьля прабуджэньня. Гэтак, як мяркуюць спэцыялісты, здараецца таму, што стадыя «хуткага сну» – калі сон суправаджаецца хуткімі рухамі вочных яблыкаў – дапамагае чалавеку знаходзіць сувязі паміж рознымі ідэямі.
XS
SM
MD
LG