Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ДАІ пагражае эвакуаваць прыпаркаваныя на дарогах аўто


Прыпаркаваныя на праезнай частцы аўтамабілі будуць эвакуаваныя, калі іх тэрмінова не забяруць уладальнікі.

Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на менскую ДАІ.

Падчас цыклёну «Хавэр», які 15 сакавіка абрынуўся на Менск, многія кіроўцы пакінулі свае аўто проста на праезнай частцы. Як патлумачылі ў ДАІ, гэта замінае тэхніцы, якая прыбірае сьнег. Менская Дзяржаўтаінспэкцыя просіць кіроўцаў прыбраць свае аўто з праезнай часткі, інакш пагражае іх эвакуаваць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG