Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галівудзкія ўцёкі з турмы


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У канадзкай правінцыі Квэбэк двое зьняволеных залезьлі па выкінутых з верталёта тросах і зьбеглі з турмы Сен-Жэром, у 60 км на паўночны захад ад Манрэалю. Аднаго зь іх схапілі, другога шукаюць.

Дзёрзкія ўцёкі ў стылі галівудзкіх баевікоў адбыліся ў нядзелю ў часе дзённай прагулкі. Верталёт завіс над зямлёй з двума тросамі, па якіх двое зьняволеных хутка ўскараскаліся ў яго і паляцелі.

Ахова турмы не змагла прадухіліць уцёкаў.

Улады пачалі шырокамаштабную пошукавую апэрацыю, у выніку якой верталёт з пілётам быў знойдзены за 85 кілямэтраў ад турмы, аднак зьняволеныя схаваліся. Пілёт быў затрыманы.
Пазьней паліцыя паведаміла аб арышце трох чалавек, у тым ліку аднаго з уцекачоў. Апэрацыя па пошуку другога ўцекача працягваецца.

Паліцыя ачапіла і прачэсвае раён, у якім ён можа хавацца.

Аднаму ўцекачу 36, другому 33 гады. Абодва яны, як паведамляецца, пры ўцёках былі параненыя.

Верталёт, на якім уцяклі вязьні, быў скрадзены ў турыстычнай кампаніі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG