Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зымбабвэ: пасьля рэферэндуму — арышты апазыцыянэраў


Прэзыдэнт Зымбабвэ Робэрт Мугабэ

Прэзыдэнт Зымбабвэ Робэрт Мугабэ

Паводле папярэдніх вынікаў, на рэфэрэндуме ў Зымбабвэ быў ухвалены праект новай канстытуцыі, які ўразае прэзыдэнцкія паўнамоцтвы і павялічвае свабоду слова.

Канчатковыя вынікі суботняга рэферэндуму будуць абвешчаныя цягам пяці дзён пасьля галасаваньня.

Усе асноўныя палітычныя партыі Зімбабвэ падтрымалі гэты дакумэнт. Супраць выступілі некалькі праваабарончых арганізацыяў.

У нядзелю паліцыя арыштавала трох сябраў партыі «Рух за дэмакратычныя перамены», якую авольвае прэм’ер-міністр Зімбабвэ Морган Цвангіраі. Таксама была затрыманая адвакат Беатрыс Мтетва, якая бараніла права зімбабвійскіх журналістаў.
XS
SM
MD
LG