Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран у Касьпійскім моры мае зьнішчальнік з ракетамі


Карабель іранскага флёту Alvand
Карабель іранскага флёту Alvand

У Іране ў нядзелю быў спушчаны на ваду пабудаваны мясцовымі спэцыялістамі зьнішчальнік «Джамаран-2», забясьпечаны кіраванымі ракетамі.

На цырымоніі ў горадзе Энзэлі на беразе Касьпійскага мора прысутнічаў прэзыдэнт Ірану Махмуд Ахмадзінэжад.

Паводле ягоных словаў, краіна нарошчвае абароназдольнасьць, каб супрацьстаяць тым, хто пагражае бясьпецы Ірану і суседніх зь ім дзяржаваў. Пры гэтым Ахмадзінэжад падкрэсьліў, што сам Тэгеран імкнецца да ўмацаваньня міру і сяброўства ў рэгіёне.

У сюжэце аб эсьмінцы дзяржаўнае тэлебачаньне зьвярнула ўвагу на тое, што ўпершыню ў акваторыі мора, якое багатае нафтавымі запасамі, Іран будзе мець вайсковую тэхніку падобнай клясы.

«Джамаран-2» вагой 1400 тонаў і даўжынёй 94 мэтры абсталяваны ракетамі клясы «зямля-зямля» і «зямля-паветра», гелікоптарнай пляцоўкай, сучаснай радыёлякацыйнай станцыяй і тэрміналамі сувязі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG