Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы кіраўнік Кітаю абяцае «вялікае адраджэньне»


Старшыня КНР Сі Цьзіньпін паціскае руку прэм'еру КНР Лі Кэцяну
Старшыня КНР Сі Цьзіньпін паціскае руку прэм'еру КНР Лі Кэцяну

Новы старшыня КНР Сі Цьзіньпін паабяцаў змагацца за «вялікае адраджэньне кітайскага народу» і «вялікую справу сацыялізму з кітайскай спэцыфікай».

Гэта быў першы выступ старшыні КНР ад 14-га сакавіка, калі дэпутаты Ўсекітайскага сходу народных прадстаўнікоў абралі яго кіраўніком дзяржавы.

У прамове на заключнай сэсіі сходу Сі Цьзіньпін, які зьяўляецца і кіраўніком кампартыі Кітаю, падкрэсьліў, што нельга дапускаць самазаспакоенасьці, калі грамадзяне краіны маюць намер палепшыць жыцьцё ўсяго насельніцтва. У Кітаі — 1 мільярд 300 мільёнаў жыхароў.

Старшыня КНР лічыць, што неабходна весьці барацьбу з фармалізмам, бюракратызмам і рашуча змагацца з карупцыяй.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG