Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ватыкане адбылася першая імша новага пантыфіка


Папа Францішак

Папа Францішак

Папа Францішак у нядзелю ў Ватыкане адслужыў сваю першую імшу ў якасьці пантыфіка.

Затым з вакна свайго кабінэту ён зьвярнуўся з традыцыйным казаньнем да дзясяткаў тысяч тых, хто сабраўся на плошчы перад саборам Сьвятога Пятра. Францішак сказаў, што пачуцьцё міласэрнасьці зьмяняе сьвет.

Ён заклікаў вернікаў памятаць, што Бог заўсёды даруе і «ніколі ня стоміцца» гэтага рабіць.

Пасьля казаньня папа папрасіў вернікаў маліцца за яго, а таксама пажадаў «добрага нядзельнага дня і смачнага абеду».
XS
SM
MD
LG