Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вэнэсуэльская апазыцыя пачала перадвыбарчую кампанію


Энрыке Капрылес
Энрыке Капрылес

Лідэр вэнэсуэльскай апазыцыі Энрыке Капрылес правёў перадвыбарчыя мітынгі ў двух штатах краіны. На адным зь мітынгаў Капрылес абвінаваціў урад у росьце злачыннасьці і падзеньні эканамічных паказьнікаў.

Пры гэтым, ён паабяцаў у выпадку абраньня працягнуць падтрымку сацыяльных праграмаў, распачатых былым прэзыдэнтам Уга Чавэсам.

Ён таксама адзначыў, што прэтэндэнт на прэзыдэнцкую пасаду ад кіроўнай партыі Нікалас Мадура не павінен хавацца за імідж Чавэса.

Выбары новага прэзыдэнта Вэнэсуэлы адбудуцца 14 красавіка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG