Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Куба шукае партнэраў у Беларусі

  • БелаПАН

Гавана. Photo: <a href="http://www.shutterstock.com">www.shutterstock.com</a>

Гавана. Photo: <a href="http://www.shutterstock.com">www.shutterstock.com</a>

Між іншага, Ішла гаворка пра ўзаемадзеяньне Беларусі і Кубы ў межах Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў, Руху недалучэньня і іншых міжнародных арганізацыяў

Кубінская афіцыйная дэлегацыя на чале зь першым намесьнікам міністра замежных справаў гэтай краіны Марсэлінам Мэдынам Гансалесам, якая знаходзілася 14–16 сакавіка ў Менску з працоўным візытам, правяла шэраг перамоваў зь беларускімі партнэрамі, паведамляе прэс-служба МЗС Беларусі.

Так, у МЗС Беларусі адбыўся чарговы раўнд беларуска-кубінскіх кансультацыяў па пытаньнях пашырэньня двухбаковай супрацы ў палітычнай і гандлёва-эканамічнай сфэрах. Беларускую дэлегацыю ўзначаліў намесьнік міністра замежных справаў Аляксандар Гур’янаў.

Прайшла таксама сустрэча кубінскай дэлегацыі з намесьнікам міністра замежных справаў Беларусі Валянцінам Рыбаковым. Бакі абмяняліся думкамі аб стане і пэрспэктывах узаемадзеяньня Беларусі і Кубы ў межах Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў, Руху недалучэньня і іншых міжнародных арганізацыяў. Былі абмеркаваныя пэрспэктывы нарошчваньня супрацы ў гуманітарнай сфэры.

Кубінскую дэлегацыю прыняў старшыня камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Мікалай Самасейка. Асноўнай тэмай сустрэчы стала абмеркаваньне стану і пэрспэктываў далейшага паглыбленьня беларуска-кубінскай супрацы ў міжпарлямэнцкім вымярэньні.
XS
SM
MD
LG