Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Зімбабвэ галасуюць за абмежаваньне прэзыдэнцтва двума тэрмінамі


Робэрт Мугабэ кіруе Зімбабвэ больш за 30 гадоў
Робэрт Мугабэ кіруе Зімбабвэ больш за 30 гадоў
У Зімбабвэ 16 сакавіка праходзіць рэфэрэндум па новай канстытуцыі.

Дзьве асноўныя партыі — «ЗАНУ-ПФ» і «Рух за дэмакратычныя перамены» заклікалі сваіх прыхільнікаў падтрымаць новую канстытуцыю, прыняцьце якой створыць умовы для правядзеньня сёлета прэзыдэнцкіх выбараў.

Новы асноўны закон абмяжуе знаходжаньне прэзыдэнта ва ўладзе двума пяцігадовамі тэрмінамі.

Аднак, канстытуцыя ня мае зваротнага дзеяньня. Таму цяперашні прэзыдэнт Зімбабвэ 89-гадовы Робэрт Мугабэ, які ўзначальвае краіну з моманту набыцьця ёю незалежнасьці ў 1980 годзе, можа яшчэ 10 гадоў заставацца ва ўладзе.

За ходам галасаваньня сочаць прадстаўнікі мясцовых няўрадавых арганізацыяў і назіральнікі з краінаў Афрыкі. Улады Зімбабвэ адмовілі прадстаўнікам ЗША і Эўразьвязу ва ўезьдзе ў краіну.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG