Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кітаі — новы ўрад


Прэм’ер-міністар Лі Кэцян (зьлева) і прэзыдэнт Сі Цьзіньпін паціскаюць адзін аднаму рукі пасьля абраньня

Прэм’ер-міністар Лі Кэцян (зьлева) і прэзыдэнт Сі Цьзіньпін паціскаюць адзін аднаму рукі пасьля абраньня

У Кітаі зацьверджаны новы склад ураду. На сэсіі Ўсекітайскага сходу народных прадстаўнікоў, які праходзіць у Пэкіне, былі зацьверджаныя каля трыццаці кіраўнікоў міністэрстваў, дзяржкамітэтаў і ведамстваў Дзяржаўнай рады КНР.

Сёньня міністрам замежных справаў Кітаю быў прызначаны Ван І. Апошнія гады ён працаваў над пытаньнямі, зьвязанымі з раззбраеньнем Паўночнай Карэі, і курыраваў адносіны з Тайванем.

Новым міністрам абароны краіны стаў Чан Ваньцюань.

Напярэдадні 57-гадовы Лі Кэцян быў зацьверджаны на пасадзе прэм’ер-міністра Кітаю, зьмяніўшы на гэтай пасадзе Вэнь Цьзябао.

У чацьвер старшынём КНР быў абраны Сі Цьзіньпін.
Дэлегат Усекітайскага сходу адпачывае пасьля галасаваньня

Дэлегат Усекітайскага сходу адпачывае пасьля галасаваньня

XS
SM
MD
LG