Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цёплыя шкарпэткі вязьням «не паложаны»


Эдуард Лобаў
Эдуард Лобаў
Маці вязьня івацэвіцкай калёніі Эдуарда Лобава днямі набыла ў краме і адправіла сыну ў калёнію новы турэмны строй: «Пазваніў Эдзік і сказаў, што стары строй зусім знасіўся. Сказалі замяніць. Набыла ў краме „Спэцвопратка“ на вуліцы Альшэўскага новы строй — называецца строй „сьлесара“. Каштуе больш за 300 тысяч рублёў і адправіла яму. Сказалі, што дазволяць».

Хіба ў калёніі не павінны забясьпечваць вязьняў вопраткай? Марына Лобава апавяла, што строй, які можа атрымаць вязень ў калёніі, пашыты з дрэннай тонкай тканіны, таму вельмі хутка псуецца — выціраецца і траціць колер. А строй «Сьлесар» з крамы «Спэцвопратка» пашыты з шчыльнай чорнай тканіны, якой доўгі час няма зносу. «Шмат хто зь вязьняў беларускіх калёній носяць строі з гэтай крамы», — кажа Марына Лобава. Што да грошай, якія сваякі вязьняў трацяць на строі, іх не вяртаюць, кажа маці палітвязьня. І ўсё ж яна задаволеная, што хоць дазволілі апрануць сына ў лепшае.

Паводле Марыны Лобавай, нявырашанай застаецца толькі праблема зімовай вопраткі і асабліва зімовага абутку, на які накладзеныя незразумелыя маці абмежаваньні:

«Хацела куртку перадаць на гузіках, бо з замком было нельга. Але цяпер сказалі, што ўвогуле курткі забароненыя. Дазваляюць толькі ватоўку. А боты ў яго ёсьць, але толькі не на футры. На футры чамусьці нельга. Чаму? Чаму вязьні мусяць мерзнуць зімой? Чым футра дрэннае, чым яно небясьпечнае для калёніі? Для мяне гэта незразумела. Прычым цёплыя вязаныя шкарпэткі таксама насіць нельга».

Маладафронтавец Эдуард Лобаў асуджаны на 4 гады зьняволеньня за хуліганства, якое ён нібыта ўчыніў за дзень да прэзыдэнцкіх выбараў. Актывіст мяркуе, што ён патрапіў за краты ў выніку правакацыі спэцслужбаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG