Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ужо сёньня, 18 сакавіка: дзень унутраных войскаў, пачатак Вялікага посту ў праваслаўных


У Беларусі Дзень унутраных войскаў

У Беларусі Дзень унутраных войскаў

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

У БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ

У 12:00 у нацыянальным прэс-цэнтры пачнецца прэс-канфэрэнцыя, прысьвечаная Дню работнікаў бытавога абслугоўваньня Беларусі. Рыхтуйце пытаньні.

У Верхнядзьвінску пачнуцца мерапрыемствы, прысьвечаныя 70-годзьдзю Асьвейскай трагедыі. У іх возьмуць удзел ацалелыя жыхары спаленых беларускіх вёсак, а таксама чыноўнікі, гісторыкі, прадстаўнікі грамадзкіх арганізацый.

У праваслаўных вернікаў – Чысты панядзелак, пачатак Вялікага посту.

У Аляксандра Лукашэнкі – візыт у Інданэзію.

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ:

1595 — кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў Наваградку герб.

1858 – нарадзіўся Рудольф Хрысьціян Карл Дызэль, нямецкі інжынэр і вынаходнік, стваральнік дызэльнага рухавіка.

1894 – нарадзіўся Альбін Стаповіч, беларускі грамадзка-палітычны і каталіцкі дзеяч. Брат Казімера Сваяка.

1921 – паміж РСФСР і Польшчай падпісана Рыская дамова, якая тэрытарыяльна падзяліла Беларусь: беларускія заходнія землі перадаваліся пад уладу Польшчы, а ўсходнія ўваходзілі ў склад РСФСР.

1928 – нарадзіўся дзяяч беларускай эміграцыі, сябра Рады БНР Юрка Станкевіч.

1932 – нарадзіўся Эрнэст Сабіла, беларускі пратэстанцкі рэлігійны і грамадзкі дзеяч, дысыдэнт.


1992 – Вярхоўны Савет Беларусі загадаў ураду пачаць фармаваньне нацыянальных Узброеных сіл.

СЁНЬНЯ АДЗНАЧАЮЦЬ:

Дзень унутраных войскаў Беларусі

Дзень Парыскае камуны

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Капяжы,
Капяжы са стрэх.
Верабей —
Кіпцюркі сагрэў,
Ацяжэў набрынялы сьнег.
Ацяжэлі галіны дрэў.
Нібы першы вясновы гром,
Рэха кінуўшы між бароў,
Абудзіў раку крыгалом,
У гурты пазьбіраў зьвяроў.
Пад птушыны нясьмелы ўскрык
Ручаінка з гары паўзе.
Сакавік —
Вясны маладзік —
Праразаецца пакрысе.
Пачынаюцца і ў душы
Весьняй радасьці
Капяжы. Анатоль Грачанікаў
XS
SM
MD
LG