Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сувязі са сьнежным штормам у Беларусі 16 сакавіка ў менскіх школах адмененыя заняткі. Міністэрства адукацыі загадала адмяніць усе мерапрыемствы, зьвязаныя з удзелам дзяцей.

Камісія па надзвычайных сытуацыях пры ўрадзе Беларусі рэкамэндуе насельніцтву не выкарыстоўваць асабісты аўтатранспарт, адмовіцца ад перамяшчэньня на вялікія адлегласьці, а дзецям і сталым людзям без патрэбы не выходзіць на вуліцу.

На дарогах утварыліся коркі, людзі ў Менску вымушаныя ісьці дахаты пешшу.

Каб пазьбегнуць затораў, абмежаваны ўезд на буйныя дарожныя магістралі з інтэнсіўным рухам. На найбольш загружаных участках рэспубліканскіх аўтамабільных дарог патокі аўтамабіляў, асабліва вялікагрузных, будуць спыняць паблізу населеных пунктаў, АЗС і ў іншых месцах, дзе можна перачакаць непагадзь.

* * *

Здымкі нашага чытача, зробленыя мабільным тэлефонам на выезьдзе зь Менску надвячоркам 15 сакавіка.


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG