Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Бяссоньніца можа быць зьвязаная з падвышанай рызыкай сардэчнай недастатковасьцю.

Пра гэта піша амэрыканскае выданьне New York Times.

У дасьледаваньні, якое нядаўна апублікаваў Эўрапейскі інстытут сэрца, былі прааналізаваныя праблемы са сном больш чым у 54 тысяч чалавек. Пасьля ўліку шматлікіх мэдычных і дэмаграфічных фактараў, навукоўцы прыйшлі да высновы, што ў 17 адсоткаў выпадкаў бяссоньніца была зьвязаная з падвышэньнем рызыкі разьвіцьця сардэчнай недастатковасьці.

Навукоўцы лічаць, што хранічная бяссоньніца прыводзіць да падвышэньня артэрыяльнага ціску і парушэньняў сардэчных скарачэньняў.

«Мы ня можам сьцьвярджаць, што бяссоньніца зьяўляецца прычынай сардэчнай недастатковасьці» — кажа навуковы супрацоўнік Нарвэскага ўнівэрсытэту навукі і тэхналёгіяў Ларс Лаўгсанд, — «Але назіраньні і дасьледаваньні так ці інакш ідуць у гэтым кірунку — выяўляецца, што бяссоньніца адыгрывае пэўную ролю ў праблемах з сэрцам».
XS
SM
MD
LG