Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КНДР абвінавачвае ЗША і Паўднёвую Карэю ў кібэрнападах


Паўночная Карэя цьвердзіць, што Паўднёвая разам з ЗША атакавала некаторыя афіцыйныя сайты КНДР.

Шэраг сайтаў ў тым ліку Цэнтральнага тэлеграфнага агентва Карэі (ЦТАК) і газэты «Надон сінмун» працавалі зь перабоямі.

ЦТАК адзначае, што паўночнакарэйскія сэрвэры трапілі пад штодзённыя «сталыя і інтэнсіўныя» напады.

ЦТАК зьвінаваціла ЗША і іхнюю паўднёвакарэйскую «марыянэтку» ў разьвязаньні кібэрвайны.

Сытуацыя на Карэйскай паўвысьпе абвастрылася пасьля таго, як Паўночная Карэя правяла сваё трэцяе ядзернае выпрабаваньне.

КНДР таксама пагражае ядзернай вайной ЗША.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG