Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка паехаў у Санкт-Пецярбург па грошы


Лукашэнка і Пуцін
Лукашэнка і Пуцін

Сёньня там заплянаванае пасяджэньне Вышэйшага дзяржсавету Саюзнай дзяржавы, які ўзначальвае Лукашэнка. У Санкт-Пецярбург прыедзе і Уладзімір Пуцін.

Як перадае БелТА, на парадку дня дзесяць пытаньняў што да бюджэту, гандлёва-эканамічных адносінаў і зьнешняй палітыкі.

Плянуецца, што перад пачаткам пасяджэньня дзяржсавету пройдзе сустрэча Пуціна і Лукашэнкі. Кіраўнік Беларусі, як паведамлялася раней, спадзяецца атрымаць ад Расеі крэдыт 2 мільярды даляраў на мадэрнізацыю беларускай эканомікі.

Пра дэталі папярэдніх дамоўленасьцяў Лукашэнка расказваў на сьнежаньскай сустрэчы са студэнтамі Беларускага ўнівэрсытэту інфарматыкі і радыёэлектронікі ў Менску.

Паводле яго словаў, расейскае кіраўніцтва абяцала разгледзець прапановы, але яго зьдзівіла тое, што хацела пры гэтым сьпіс «пажадана сумесных прадпрыемстваў».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG