Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 15 сакавіка: Дзень Канстытуцыі і штармавое папярэджаньне ў Беларусі, канец жалобы ў Вэнэсуэле


Вярхоўны Савет, 1991 год.

Вярхоўны Савет, 1991 год.

Падзеі, якія сёньня маюць адбыцца ў Беларусі і сьвеце гэты дзень у гісторыі.

У Беларусі сёньня Дзень Канстытуцыі. Яна была прынятая 15 сакавіка 1994 году Вярхоўным Саветам 12 скліканьня. Сёньня з гэтай нагоды ў офісе БНФ зьбяруцца колішнія дэпутаты ВС.

У Вэнэсуэле заканчваецца 10-дзённая жалоба, абвешчаная па сьмерці прэзыдэнта Уга Чавэса. Днямі ўлады паведамілі, што цела нябожчыка ня ўдасца забальзамаваць, каб пакінуць яго ў маўзалеі, як хацелі прыхільнікі Чавэса.

У Маскве з удзелам беларускай дэлегацыі пройдзе эканамічны форум краін СНД.

Адкрыецца Брусэльскі форум — штогадовая нарада высокага ўзроўню з удзелам уплывовых палітыкаў і інтэлектуальных лідэраў сьвету. Сёлета ў Форуме бярэ ўдзел Андрэй Саньнікаў.

Максім Багдановіч

Максім Багдановіч

У Літаратурным музэі Максіма Багдановіча ў Менску адбудзецца вечарына «Маладыя гады, маладыя жаданьні», прысьвечаная 60-годзьдзю часопіса «Маладосьць» і паэту Максіму Багдановічу. Пачатак а 17-й гадзіне.

У гэты дзень некаторыя грамадзкія ініцыятывы адзначаюць таксама Міжнародны дзень супраць жортскасьці паліцыі. Першая такая акцыя была праведзеная ў 1997 годзе ў канадзкім Манрэалі.

На сёньня сыноптыкі абвясьцілі ў Беларусі штармавое папярэджаньне — чакаюцца сьнегапады, мяцеліцы, моцны вецер, на дарогах сьнежныя заносы.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ

1918 — Берасьцейскі мірны дагавор рытыфікаваны 4-м надзвычайным Усерасійскім зьездам Саветаў рабочых, сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў.

1930 — нарадзіўся Жарэс Алфёраў, фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі (2000).

1938 — расстраляны колішні першы сакратар ЦК кампартыі Беларусі Васіль Шаранговіч, асуджаны ў справе праватрацкісцкага бухарынскага блёку. Рэабілітаваны ў 1957-м, яго імем названая вуліца ў Менску. 1940 —нарадзілася Ірына Шыкунова, беларуская опэрная сьпявачка, народная артыстка БССР. 1994 — Вярхоўны Савет прыняў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, абвясьціўшы гэты дзень дзяржаўным сьвятам. Зьмены ў Канстытуцыю ўносіліся ў выніку рэферэндумаў 1996 і 2004 гадоў. У прыватнасьці, пашыраныя паўнамоцтвы прэзыдэнта і зьнятыя абмежаваньні двух тэрмінаў, у якасьці дзяржаўнай дададзеная расейская мова. Зьнікла і сама назва парляменту Вярхоўны Савет, замест яго ўведзены Нацыянальны сход.

2010 — Аляксандар Лукашэнка падчас перамоваў у Каракасе дамовіўся з Уга Чавэсам, што Вэнэсуэла будзе пастаўляць нафту ў Беларусь для перапрацоўкі на беларускіх прадпрыемствах і сумеснай рэалізацыі на эўрапейскім рынку.

Чавэс і Лукашэнка, 2010 год

Чавэс і Лукашэнка, 2010 год




’ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ

"Як юрыст я магу сказаць, што перавагай у нас карыстаюцца акты прэзыдэнта. Фактычна яго ўказанні, аформленыя ў дэкрэтах, указах, распараджэннях, дырэктывах, — яны валодаюць вяршэнствам. А ўсё астатняе заканадаўства мае падначалены характар".
Міхаіл Пастухоў, адзін з аўтараў Канстытуцыі 1994 году.
XS
SM
MD
LG