Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літоўскі партнэр «Аквадзіву» пацярпеў з-за санкцыяў Эўразьвязу


Афіцыйная рэкляма гарэлкі «Аквадзіў»

Афіцыйная рэкляма гарэлкі «Аквадзіў»

Vilniaus degtinė, літоўскі вытворца моцных алькагольных напояў, праз суд спрабуе дамагчыся права атрымаць свае 21401 эўра, якія на рахунак кампаніі перавёў «Аквадзіў».

Як паведамляе агенцтва Delfi, кампанія Vilniaus degtinė супрацоўнічае з Akvadiv Malinovschiznenski distillery ад 2010 году. Паводле заключаных дамоваў літоўцы пастаўлялі сваю прадукцыю беларускім партнэрам, атрымліваючы спраўна грошы. 19 сакавіка 2012 году паступіла чарговая замова «Аквадзіву», а 24 сакавіка ўступіў у сілу рэглямэнт Рады Эўразьвязу, якім уводзіліся санкцыі адносна Беларусі.

У сьпіс прадпрыемстваў патрапіў і «Аквадзіў». Vilniaus degtinė ўказвае ў сваёй скарзе, што зьвярталася па тлумачэньні ў МЗС. Па тэлефоне ім адказалі, што забароны на гандаль з «Аквадзівам» няма і літоўцы выканалі заказ. Аднак 9 траўня па электроннай пошце Vilniaus degtinė атрымала тлумачэньні, што гандляваць зь беларускай кампаніяй «Аквадзіў» нельга. Калі 19 ліпеня «Аквадзіў» перавёў грошы за сваю замову, банк DNB іх замарозіў.

Літоўскі МЗС просіць суд задаволіць просьбу пра размарожваньне рахунку часткова. Паводле зьвестак Delfi, Vilniaus degtinė прадала беларускай кампаніі не алькагольныя напоі, а пустыя бутэлькі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG