Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Гомельшчыне няўбраную кукурузу скормяць дзікам


У Гомельскім раёне блізу вёскі Сасноўка з восені стаіць няўбраная кукуруза. Мясцовыя жыхары ўсю зіму фурманкамі й санкамі вазілі сьпелыя кіяхі на корм курам і свойскай жывёле.

Мясцовая жыхарка Раіса апавядае:

«Кукурузу ў нас сеялі і за агародамі, дык тут яе ўбралі, камбайн прыяжджаў. А там, ля могілак, нічога ня ўбрана. З адной жанчынай мы езьдзілі — дык кукуруза стаіць. Я ня ведаю, чаму яна засталася й дзеля чаго? Там гэтай кукурузы — поле не прыбранае».

Вяскоўцы хутка разабраліся, як абабраць і куды прымяніць кукурузу:

«Калі яна была добрая, то і курам давалі. Хто трымае сьвіней, то й сьвіньням давалі. Каму трэба, той і вазіў. Асабліва з таго краю вёскі — там многія коней трымаюць. Дык яны на конях езьдзяць па гэтую кукурузу, ломяць яе й прывозяць».

Спадарыня Вера тлумачыць, што кукуруза блізу могілак пасеялі на нізкім месцы, і туды тэхніцы ўвосень было ня проста дабрацца:

«У балоце кукуруза тая — нельга было пад’ ехаць. А па сьнезе людзі ідуць і зьбіраюць кіяхі».

Раней вёска Сасноўка адносілася да калгасу «Перамога», а чатыры гады таму яе далучылі разам з фэрмамі да агракамбінату «Усход».

Галоўны аграном гаспадаркі Пётар Новікаў кажа, што сеялі летась ажно тысячу гектараў кукурузы. Сёлета пасевы яе павялічаць — і на сілас, і на збожжа. Аграном цьвердзіць, што зімаваць кукуруза засталася на полі менавіта з-за дажджоў:

«Дажджы былі, нельга было вывезьці, убраць яе. Я б больш тэхнікі парваў і саляркі спаліў, чым той кукурузы».

Што рабіць вясною з пажоўклым ад вятроў і марозаў лесам кукурузу, спэцыяліст ведае:

«Прыбярэцца! Во надвор’е будзе добрае, задыскуем — і ўсё»

Куруза

Куруза



Вэтэран гаспадаркі спадарыня Марыя кажа, што не прыгадае такіх часоў, каб ураджай не зьбіралі:

«Не, не было такога. Не было. Яны, мусіць, думалі захаваць яе на насеньне. А тут атрымалася так, што там грузка стала. А калі замерзла — людзі і ўбралі кукурузу».

Гомельшчына ў апошнія гады значна пашырыла пасевы кукурузы, і асабліва на зерне. Такім чынам мясцовыя прадпрыемствы спрабуюць выйсьці на заплянаваны мільён тон збожжа. Сёюць нават на нізкіх палетках, куды ў вільготную восень складана дайсьці тэхніцы.

Вёска Сасноўка

Вёска Сасноўка

Ня здолелі сабраць усю кукурузу і ў сельгаспрадпрыемстве "
«Валаўск» Ельскага раёну. Паводле словаў кіраўніка гаспадаркі Васіля Касенкі, зьбіралі ўручную, а што засталося — адпісалі дзікам:

«Дзе нізкія мясьціны, там я не ўбраў. Гектараў 3 ці нават 4. Я гэта ўсё адпісаў лясгасу, паляўнічаму таварыству, каб яны займаліся паляваньнем на гэтых угодзьдзях. Бязвыплатна перадаў для паляваньня. Але кіяхі там сабраныя, кіяхоў там няма — мы іх зьбіралі ўручную».

XS
SM
MD
LG