Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Арцёму Пракапенку раяць напісаць прашэньне аб памілаваньні


Арцём Пракапенка

Арцём Пракапенка

Вязень магілёўскай калёніі Арцём Пракапенка патэлефанаваў дамоў. Маці Віалета Пракапенка кажа, што сын на ўмовы ўтрыманьня не скардзіўся, але ў яго застаецца нявырашанай праблема недахопу грошай для набыцьця харчоў у турэмнай краме.

«За працу ў калёніі Арцёму плацяць сымбалічныя грошы і дазваляюць патраціць ў краме толькі 100 тысяч рублёў, а на іх шмат не набудзеш. Гэтак ўжо паўгода», — кажа Віалета Пракапенка. Ці ціснуць на сына, каб ён напісаў прашэньне аб памілаваньні? Жанчына ўдакладняе.

«Я пыталася ў яго, ці раяць яму пісаць такое прашэньне. Так, адказваў, што раюць. Але гэта менавіта парада, а не ціск ці пагрозы. У яго такога няма. Альбо ён мне ня ўсё кажа».

Арцём Пракапенка адбывае 7 гадоў зьняволеньня за напад на будынак бабруйскага КДБ, як і Яўген Васьковіч, якога трымаюць у магілёўскай турме. Арцём Пракапенка падпісваць прашэньне аб памілаваньні адмаўляецца.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG