Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Высьветлілася, што пераклад паўночнакарэйскага прапагандысцкага відэа, якое нібыта паказвае пакуты людзей у ЗША і якое стала вельмі папулярным у інтэрнэце, гэта жарт.

Брытанскі пісьменьнік-падарожнік Алэн Гіл (Alun Hill), які зрабіў ангельскі тэкст для відэа, расказаў амэрыканскаму інтэрнэт-выданьню Huffington Post, што атрымаў гэты сюжэт ў афіцыйным Цэнтральным агенцтве навін Паўночнай Карэі. У ім насамрэч гаворыцца пра беднасьць у краінах Эўрапейскай дэмакратыі.

Гіл, які ня ведае карэйскай мовы, вырашыў зрабіць уласны тэкст, назваўшы відэа «Як сёньня жывуць амэрыканцы». Арыгінальную назву можна перакласьці хутчэй як «Усё больш змрочнае жыцьцё капіталістычнага грамадзтва», піша Huffington Post. Напрыклад, там, дзе на відэа, прыкладна на адзнацы 1:30, гаворыцца пра сьнег і холад, Гіл у сваёй сатырычнай вэрсіі, гаворыць пра тое, што амэрыканцы зьелі ўсіх птушак, як «ласунак»

Большая частка відэашэрагу паказвае бяздомнікаў, аднаго зь якіх Гіл называе былым рэспубліканскім кандыдатам ад штату Арэгон.

ВІДЭА БЕЛСАТ З ВЭРСІЯЙ ГІЛА:

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG