Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алесь Яўдаха: «Не лічу сябе вінаватым»


Кнігараспаўсюднік Алесь Яўдаха 18 сакавіка мусіць сплаціць 57 мільёнаў штрафу, накладзенага судом паводле абвінавачваньня ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці.

«Неабходную суму маю надзею пасьпець сабраць. Людзі прыносяць мне ахвяраваньні на штраф, пасьля абвестак у прэсе зьвяртаюцца з прапановамі дапамогі з рэгіёнаў, пералічваюць на рахунак. Калі ж сабраць не пасьпею, то, хутчэй за ўсё, прададуць апісаную маёмасьць — манітор, друкарку — і рэшту будуць вылічваць з заробку», — гаворыць Алесь Яўдаха, які цяпер працуе таваразнаўцам у кнігарні «логвінаЎ».

10 ліпеня 2012 году судзьдзя Рыта Шаграй прызнала Яўдаху вінаватым у незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасьці за тое, што дапамагаў людзям набываць беларускія кнігі. Адмыслоўцы называлі крымінальную справу і судовы працэс, які доўжыўся больш за год, палітычна матываванымі.

Алесь Яўдаха рассылаў праз пошту кнігі вядомых беларускіх аўтараў: Васіля Быкава, Уладзімера Арлова, Міколы Ермаловіча, Рыгора Барадуліна і многіх іншых, якія цяжка набыць у дзяржаўных крамах.

Сайт Свабоды 10.07.2012: Алесю Яўдаху прысудзілі адзін год хатняй хіміі

XS
SM
MD
LG