Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новага папу рымскага абіралі з хуткасьцю 130 тысячаў твітаў на хвіліну


Абраньне новага папы рымскага, якім стаў арцыбіскуп Буэнас-Айрэса 76-гадовы Хорхэ Марыё Бэргольё, быццам узарвала сацыяльныя сеткі.

Па дадзеных сыстэмы мікраблогаў Twitter, за 13 сакавіка — дзень абраньня пантыфіка — было напісана больш за 7 мільёнаў паведамленьняў на гэтую тэму.

Адразу пасьля абвяшчэньня імя новага папы, пра гэта зьявілася 130 тысячаў твітаў на хвіліну.

Хэштэг #HabemusPapam («У нас ёсьць папа», традыцыйная заключная фраза на выбарах пантыфіка) за дзень ператварыўся ў адзін з самых папулярных і камэнтаваных ў сацыяльных сетках. Наступнымі паводле папулярнасьці хэштэгу сталі словазлучэньні #HumoBlanco і #FumataBlanca («белы дым», які паведамляе аб абраньні папы).

Афіцыйны мікраблёг папы рымскага, створаны яшчэ пры папрэднім пантыфіку, быў заблякаваны пасьля рашэньня Бэнэдыкта XVI пакінуць папскі трон у канцы лютага.

Аднак з абраньнем Францішка, твітэр ізноў «ажыў». «Зараз у нас папа Францішак», — гаварылася ў паведамленьні, якое набрала больш за 76 тысяч рэтвітаў (перадруковак) за некалькі гадзінаў.

У сераду канкляў выбраў арцыбіскупа Буэнас-Айрэса Хорхэ Марыё Бэргольё кіраўніком Рымска-каталіцкай царквы. Новы папа абраў сабе імя Францішак, нагадвае РІА «Новости».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG