Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Вэнэсуэлы вырашаюць, што рабіць зь целам Уга Чавэса


Цела памерлага прэзыдэнта Вэнэсуэлы Уга Чавэса наўрад ці будзе забальзамаванае на доўгі тэрмін, заявіў выканаўца кіраўніка дзяржавы Нікалас Мадура.

Раней улады Вэнэсуэлы прапанавала выставіць цела Чавэса на ўсеагульны агляд — як Уладзімера Леніна, Хо Шы Міна ці Мао Цзэдуна.

Мадура кажа: «лепшыя ў сьвеце экспэрты з Расеі і Нямеччыны», зь якімі былі праведзены адпаведныя кансультацыі, лічаць, што забальзамаванае Чавэса на працяглы тэрмін, хутчэй за ўсё, не атрымаецца.

«Цела не было належным чынам падрыхтавана. Рашэньне [пра бальзамаваньне на працяглы тэрмін] трэба было прымаць нашмат раней», — патлумачыў Мадура.

Іншых падрабязнасьцяў ён не паведаміў.

У цяперашні час забальзамаванае цела Чавэса знаходзіцца ў ваенным музеі ў Каракасе.

Улады Вэнэсуэлы працягнулі тэрмін афіцыйнай жалобы і разьвітаньня зь нябожчыкам прэзыдэнтам Уга Чавэсам да пятніцы, паведамляе ВВС.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG