Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анціпенка: Не чакаць рэвалюцыйных зьменаў у стаўленьні да палітычных праблемаў Беларусі


Філёзаф Алесь Анціпенка пра абраньне новага Папы Рымскага.

«Паколькі новы папа з Аргентыны, з краінаў „трэцяга сьвету“, я не выключаю, што ўвага да такіх краінаў як Беларусь, якія знаходзяцца па-за цэнтрам эўрапейскай увагі, можа быць падвышана.

Я думаю, што агульная сытуацыя сьведчыць пра стабільнасьць унутры касьцёла і гэта добры знак. Абраньне папы наўрад ці нейкім кардынальным чынам зьменіць „палітыку“ касьцёла. Яна якраз застанецца стабільнай.


Не варта чакаць тым больш рэвалюцыйных зьменаў у стаўленьні ў тым ліку да палітычных праблемаў, якія ёсьць у Беларусі».
XS
SM
MD
LG