Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першыя словы папы рымскага Францішка Першага


Першымі словамі Францішка Першага да вернікаў былі такія: (пераклад — Кастуся Шыталя)

«Добра ведаеце, што мэтай канклаву былі выбары біскупа для Рыма. Атрымалася, што мае браты кардыналы выбралі яго з краю сьвету. Дзякуй вам за прыняцьцё, дыяцэзіяльная супольнасьць Рыма. Дзякуй вам. Перадусім хачу памаліцца за біскупа Рыма на пэнсіі. Маліцеся, каб Гасподзь дабраславіў яго, а Дзева Марыя сцерагла.

Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу...
А цяпер пачынаем гэтую супольную вандроўку — біскуп і народ. Гэта вандроўка Касьцёла рымскага, які ідзе наперадзе ўсяго Касьцёла. Маліцеся за сябе, за ўвесь сьвет. Жадаю вам, каб гэты шлях Касьцёла, які сёньня пачынаем, служыла евангелізацыі гэтага прыгожага горада. А цяпер хачу ўдзяліць дабраславенне, але найперш прашу вас (потым біскуп дабраславіць), маліцеся, каб Гасподзь дабраславіў біскупа. Маліцеся за свайго біскупа. У хвіліне цішыні памаліцеся за мяне.

Удзяляю дабраславеньне вам і ўсяму сьвету, усім жанчынам і мужчынам добрай волі.

Браты і сёстры, дзякуй вялікі за прыём, маліцеся за мяне. Хутка ўбачымся. Заўтра хачу памаліцца Маці Божай, каб сьцерагла Рым. Дабранач і добрага адпачынку»
XS
SM
MD
LG