Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хадыка: Папа-выхадзец з далёкай краіны будзе да Беларусі ўважлівы


Прафэсар Юры Хадыка назваў абраньне новага папы вялікай падзеяй для Беларусі і для ўсяго сьвету:

«Зьявіўся новы галава найбуйнейшай аб’яднанай супольнасьці. Больш за мільярд чалавек — каталікі. І аўтарытэт папы гэта вялікая сіла. Я спадзяюся, што ён як выхадзец з далёкай краіны будзе да такіх краін як Беларусь уважлівы і клапатлівы. Беларускія грэка-католікі адчуваюць адсутнасьць такой яўнай зацікаўленасьці з боку сталіцы каталіцызму. І абраньне новага папы Францыска, да таго ж і іезуіта, да таго ж інтэлектуала я лічу добрым знакам для далейшага лёсу Беларусі».
XS
SM
MD
LG