Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Рудкоўскі пра папу рымскага: Для Беларусі нічога асабліва не памяняецца


Філёзаф Пётра Рудкоўскі разважае, што чакаць Беларусі ад абраньня новага папы:

«Для Беларусі нічога асабліва не памяняецца. Для мяне гэты выбар ня быў чаканы. Але цікава, што ён не з Эўропы. Гэта чалавек, які добра ведае праблемы Лацінскай Амэрыкі, наогул абодвух Амэрык, і гэта даволі важна для паўсюднага касьцёлу. Разьвіцьцё каталіцызму, хрысьціянства буяе ў Лацінскай Амэрыцы, Азіі, Афрыцы. І гэта даволі важна, што чалавек, у гэтым выпадку з Аргентыны, зможа больш дасьведчана вырашаць праблемы, якія па-за Эўропай».
XS
SM
MD
LG