Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Новым папам рымскім стаў Францішак


Папа рымскі абраны. З коміна над Сыкстынскай капліцай у Ватыкане пайшоў белы дым.

Новым папам упершыню ў гісторыі стаў езуіт. 266-ы Папа Рымскі - аргентынец Хорхэ Марыё Бэргольё. Яму 76 гадоў. Новы папа выбраў імя — Францішак I.

Ён нарадзіўся 17 сьнежня 1936 году у сям'і італьянскіх эмігрантаў. У 1958 годзе уступіў у Ордэн Іезуітаў. У 1992 годзе быў пасьвечаны ў эпіскапы. Паводле некаторых зьвестак, у 2005 годзе быў галоўным супернікам Ратцынгера (Бэнэдыкта XVI) на выбарах Папы. Заклікаў выступаць супраць абортаў і эўтаназіі. Выступіў супраць прынятага ў 2010 годзе ў Аргентыне закону аб дазволе аднаполых шлюбаў. У 2001 годзе наведаў хоспіс, дзе вымыў і пацалаваў ногі дванаццаці хворых на СНІД. У 2005 годзе быў абвінавачаны ў змове з аргентынскай хунтай у 1976 годзе ў мэтах захопу двух іезуіцкіх сьвятароў; прадстаўнік Бергольё катэгарычна адрынуў гэтыя абвінавачваньні.

Першымі словамі Францішка да вернікаў былі такія: (пераклад — Кастуся Шыталя )

«Добра ведаеце, што мэтай канклаву былі выбары біскупа для Рыма. Атрымалася, што мае браты кардыналы выбралі яго з краю сьвету. Дзякуй вам за прыняцьцё, дыяцэзіяльная супольнасьць Рыма. Дзякуй вам. Перадусім хачу памаліцца за біскупа Рыма на пэнсіі. Маліцеся, каб Гасподзь дабраславіў яго, а Дзева Марыя сцерагла. Ойча наш... Вітай, Марыя... Хвала Айцу... А цяпер пачынаем гэтую супольную вандроўку — біскуп і народ. Гэта вандроўка Касьцёла рымскага, які ідзе наперадзе ўсяго Касьцёла. Маліцеся за сябе, за ўвесь сьвет. Жадаю вам, каб гэты шлях Касьцёла, які сёньня пачынаем, служыла евангелізацыі гэтага прыгожага горада. А цяпер хачу ўдзяліць дабраславенне, але найперш прашу вас (потым біскуп дабраславіць), маліцеся, каб Гасподзь дабраславіў біскупа. Маліцеся за свайго біскупа. У хвіліне цішыні памаліцеся за мяне. Удзяляю дабраславеньне вам і ўсяму сьвету, усім жанчынам і мужчынам добрай волі. Браты і сёстры, дзякуй вялікі за прыём, маліцеся за мяне. Хутка ўбачымся. Заўтра хачу памаліцца Маці Божай, каб сьцерагла Рым. Дабранач і добрага адпачынку»

Хадыка: Папа-выхадзец з далёкай краіны будзе да Беларусі ўважлівы

Рудкоўскі пра папу рымскага: Для Беларусі нічога асабліва не памяняецца

Айцец Надсан: «Будзем маліцца, каб Бог даў папу сілы»

Анціпенка: Не чакаць рэвалюцыйных зьменаў у стаўленьні да палітычных праблемаў Беларусі

Наталка Васілевіч: Цяпер прыезд папы наўрад ці наблізіцца












Кардынал Бэргольё на імшы памяці папы рымскага Яна Паўла Другога ў 2005 годзе.

Кардынал Бэргольё на імшы памяці папы рымскага Яна Паўла Другога ў 2005 годзе.













У першай палове дня кардыналы прагаласавалі два разы, і не змаглі прыйсьці да адзінага меркаваньня, пасьля чаго быў пушчаны чорны дым.

Паводле крыніц у Ватыкане, за тыдзень тайных нарад кардыналы не змаглі сысьціся ў меркаваньні, які менавіта пантыфік патрэбен сучаснай каталіцкай царкве. Назіральнікі сыходзяцца ў думцы, што пераемнік Бэнэдыкта XVI атрымае ў спадчыну вялікую колькасьць праблем, зьвязаных з каталіцкім касьцёлам.


Ганаровы папа сочыць за выбарам новага



Бэнэдыкт XVI, які пасьля сыходу з пасады рымскага пантыфіка атрымаў тытул ганаровага папы і пасяліўся ў папскай рэзыдэнцыі Кастэль Гандольфа, глядзіць у тэлевізіі ўсе перадачы, прысьвечаныя выбару свайго наступніка.





ІНФАГРАФІКА (ПА-ЎКРАІНСКУ):


XS
SM
MD
LG