Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскія вайскоўцы шукаюць у Японіі ўзбраеньне, каб бараніцца ад Беларусі


Пускавая ўстаноўка ракетаў Іскандэр

Пускавая ўстаноўка ракетаў Іскандэр

Міністар абароны Польшчы Томаш Сямёняк працягвае афіцыйны візыт у Японію. Сярод магчымых мэтаў візыту — пошук тэхналёгіяў ды ўзбраеньняў супрацьпаветранай абароны, якія змогуць убараніць Польшчу ад беларуска-расейскіх ракетаў тыпу «Іскандэр».

Польскі часопіс «W Polityce» цытуе словы былога віцэ-міністра замежных справаў Польшчы, палітыка Вітальда Вашчыкоўскага:

«Расейцы прызнаюць, што палітычная і ваенная сытуацыя ў Эўропе іх не задавальняе. Падчас апошняга візыту прадстаўнікоў камітэтаў па замежных справах Сэйму і Сэнату ў Расею я чуў, што Расея адчувае пагрозу, сярод іншага, ад НАТА, і будзе імкнуцца да таго, каб НАТА было распушчанае, а на яго месцы паўстала новае пагадненьне з удзелам Расеі».

Паводле Вашчыкоўскага, польскі міністар абароны спадзяецца знайсьці ў Японіі ўзбраеньне, якое б бараніла Польшчу ад беларускіх «іскандэраў»:

«Пакуль не вядома, што ёсьць у японцаў. Ці ёсьць у іх тэхналёгіі і абсталяваньне, якое дазволіць Польшчы бараніцца ад ракетаў тыпу «Іскандэр», або іншых ракетаў, якімі валодаюць Расея і Беларусь? Магчыма Міністэрства абароны правяло дэталёвы аналіз, які паказаў, што пагражае нам, і што ў Японіі ёсьць правільнае абсталяваньне і тэхналёгіі».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG