Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саудаўская Арабія — адзіная краіна ў сьвеце, дзе практыкуецца публічнае адсячэньне галавы.

Саудаўская Арабія сутыкнулася з праблемай. У гэтай кансэрватыўнай вахабіцкай манархіі дагэтуль ужываецца сьмяротнае пакараньне праз публічнае адсячэньне галавы. Але ў краіне катастрафічна не хапае катаў, што прывяло да затрымкі ў выкананьні прысудаў.

Усё менш юнакоў у Саудаўскай Арабіі выказваюць жаданьне вучыцца фэхтаваньню, каб потым працаваць катамі і прыводзіць у выкананьне сьмяротныя прысуды.

Таму саудаўскае Міністэрства ўнутраных спраў і аховы здароўя, разам з прадстаўнікамі пракуратуры і і турэмнай адміністрацыі стварылі камісію па выпрацоўцы рашэньня, якое не ішло б у разрэз з ісламскім правам. Вырашана, што расстрэл таксама ня будзе супярэчыць законам шарыяту.

Цяпер кожны эмір Саудаўскай Арабіі будзе вырашаць на сваёй зямлі, якім чынам караць асуджаных. Так, 13 сакавіка на поўдні краіны ўжо былі расстраляныя сямёра асуджаных за ўзброенае рабаўніцтва.

Штогод ў Саудаўскай Арабіі выконваецца ад 50 да 100 прысудаў. У 2012 годзе было пакарана сьмерцю 76 мужчын, асуджаных за забойства, узброенае рабаваньне і кантрабанду наркотыкаў.

Саудаўская Арабія — адзіная краіна ў сьвеце, дзе практыкуецца публічнае адсячэньне галавы.
Іншыя злачынствы, за якія належыць сьмяротнае пакараньне — згвалтаваньне, садамія, ілжывыя прароцтвы, вядзьмарства і адступніцтва ад ісламу.

Існаваньне сьмяротнага пакараньня, а таксама жорсткасьць, зь якой яно выконваецца, шмат гадоў крытыкуюцца праваабаронцамі ўсяго сьвету.
XS
SM
MD
LG