Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У чыноўнікаў месяц, каб набыць шыкоўныя аўто


Кошт службовага легкавіка, набытага дзяржаўнымі органамі, не павінен перавышаць 25 тысячаў эўра з улікам мытаў.

Адпаведны загад Аляксандра Лукашэнкі пачне дзейнічаць праз месяц.

Лукашэнка падпісаў указ № 119 «Аб упарадкаваннi набыцьця службовых легкавых аўтамабіляў» 12 сакавіка.

Дакумэнт падпісаны «у мэтах рацыянальнага выкарыстаньня сродкаў, захаваньня плацежнай дысцыпліны», паведамляе прэсавая служба кіраўніка краіны.

За парушэньне правіла — штраф 600 — 1000 базавых велічыняў. На дадзен момант гэта 6-10 мільярдаў рублёў.


Працяг тэмы, на чым цяпер езьдзяць мясцовыя чыноўнікі, а таксама апытаньне жыхароў Горадні на гэтую тэму — пазьней на сайце Свабоды.


Свабода раней неаднаразова дасьледвала тэму аўто для чыноўнікаў:

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG