Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Выведка ЗША чакае новы эканамічны крызіс у Беларусі


Джэймс Клэпэр

Джэймс Клэпэр

У штогадовым дакладзе аб сусьветных пагрозах, падрыхтаваным Дырэктарам Нацыянальнай выведкі ЗША Джэймсам Клэпэрам, адзін абзац прысьвечаны Беларусі.

«У Беларусі Лукашэнка перажыў эканамічны крызіс, які стаўся для яго найбольшым выклікам з часу ягонага прыходу да ўлады ў 1994 годзе.
Захады па яго ліквідацыі, а таксама фінансавая дапамога Расеі аблегчылі некаторыя з найбольш вострых наступстваў крызісу, і апазыцыйныя рухі, такія як Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі, вычарпаліся. Тым не меней беларуская эканамічная сытуацыя застаецца нестабільнай, адмова Лукашэнкі ад структурных эканамічных рэформ уздымае верагоднасьць таго, што Беларусь трапіць у новы эканамічны крызіс у 2013 годзе».

У частцы справаздачы Джэймса Клэпера, прысьвечанай Расеі, зазначаецца, што Масква цяпер сфакусавалася на больш шчыльнай інтэграцыі з постсавецкімі краінамі, прапануючы ім ініцыятывы больш шчыльнай інтэграцыі, такія як Мытны і Эўразійскі саюзы.
XS
SM
MD
LG