Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выведка ЗША: кібэратакі небясьпечней за тэрарызм


Джэймс Клэпер
Джэймс Клэпер

Дырэктар нацыянальнай выведкі ЗША Джэймс Клэпер лічыць, што кібэратакі і кампутэрныя ўзломы цяпер уяўляюць большую пагрозу, чым тэрарызм.

Выступаючы перад камітэтам Сэната па выведцы, Клэпер заявіў, што ЗША сутыкаюцца з новымі патэнцыяльнымі небясьпекамі, зьвязанымі з хуткім разьвіцьцём кампутарных тэхналогіяў.

Ён прывёў у прыклад нядаўнія спробы хакераў пранікнуць ў сыстэмы кіраваньня сеткамі электраэнергіі і іншымі аб’ектамі інфраструктуры.

У ЗША падазраюць, што за гэтымі спробамі ўзлому стаяць кітайскія хакеры, некаторыя амэрыканскія экспэрты сьцьвярджаюць, што кібэратакі адбываюцца без удзелу кітайскіх уладаў.

Між тым Пэкін заявіў, што гатовы весьці перамовы з Злучанымі Штатамі ў справах кібербясьпекі і супрацоўнічаць, каб зрабіць інтэрнэт бясьпечным і адкрытым, перадае ВВС.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG