Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дыктатара пакаралі пажыцьцёвым зьняволеньнем. У Аргентыне


Буэнос Айрэс

Буэнос Айрэс

Аргентынскі суд пакараў колішняга дыктатара і дывізіённага генэрала ў адстаўцы Рэйнальда Бэніту Біньёнэ пажыцьцёвым зьняволеньнем за злачынствы супраць чалавецтва.

Гэта ўжо чацьвёрты абвінаваўчы прысуд 85-гадоваму Біньёнэ. У 2010 і 2011 гадах паводле такіх самых абвінавачваньняў яго ўжо пакаралі пажыцьцёвым зьняволеньнем, а таксама турэмнымі тэрмінамі 25 і 15 гадоў.

Фэдэральны суд № 1 прызнаў Біньёнэ, які кіраваў Аргентынай ў 1982-83 гадах, вінаватым у выкраданьні людзей, катаваньнях ды іншых злачынствах, якія адбываліся ў падпольнай турме на тэрыторыі самай буйной вайсковай базы краіны «Кампа дэ Майо».

Сярод 23 чалавек, прызнаных судом па гэтай справе пацярпелымі — жанчыны, якія былі цяжарныя, калі знаходзіліся ў турме на вайсковай базе.

Разам з былым дыктатарам пажыцьцёвым зьняволеньнем пакараныя колішнія высокапастаўленыя аргентынскія вайскоўцы Сант’яга Амар Рыверас, Луіс Садзі Пепа, Эдуарда Карада і Карлас Масэдра. Яшчэ чацьвёра былых вайскоўцаў атрымалі ад 25 да 16 гадоў турмы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG