Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аргентына не прызнае вынікі рэферэндуму на Фолклэндах


 Крысьціна Кіршнэр

Крысьціна Кіршнэр

Прэзыдэнт Аргентыны Крысьціна Кіршнэр назвала пародыяй рэфэрэндум, на якім амаль 99% жыхароў Фолклэндзкіх выспаў прагаласавалі за тое, каб заставацца брытанскай заморскай тэрыторыяй.

Паводле Кіршнэр, праводзіць такі рэферэндум — гэта ўсё адно, што пытацца сквотэраў (тых, хто самавольна засяліўся ў пакінуты або незаняты будынак), ці жадаюць яны пакінуць памяшканьне.

Брытанскі прэм’ер Дэвід Кэмэран раней заявіў, што вынікі галасаваньня трэба паважаць, нагадвае ВВС.

Аргентына лічаць «Мальвінскія выспы», часткай сваёй нацыянальнай тэрыторыі, якую Вялікая Брытанія адняла ў яе 180 год таму.

У 1982 годзе паміж Вялікай Брытаній і Аргентынай здарылася кароткая вайна, але крывавая вайна за Фолклэндзкія выспы.
XS
SM
MD
LG