Лінкі ўнівэрсальнага доступу

NASA: на Марсе магло быць жыцьцё


Пэйзажы Марса
Пэйзажы Марса

NASA кажа, што пробы, узятыя дасьледчай станцыяй з паверхню Марса паказваюць, што некалі на гэтай плянэце магло быць жыцьцё.

Навукоўцы з Аэракасьмічнага агенцтва ЗША апублікавалі свае высновы праз сем месяцаў пасьля таго, як касьмічны апарат Curiosity прызямліўся на Марсе, і празь месяц пасьля таго, як былі ўзятыя пробы глебы.

Навукоўцы NASA кажуць, што на Марсе ёсьць базісныя элемэнты для таго, каб там існавала жыцьцё: вада, гліна, сульфаты і іншых карысныя выкапні.

Другую адтуліну ў глебе Марсу Curiosity прачне сьвідраваць у траўні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG