Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 13 сакавіка: XIV Асамблея дзелавых колаў Беларусі, гадавіна забойства расейскага імпэратара Аляксандра ІІ, 70 гадоў з дня сьмерці старшыні Рады БНР Васіля Захаркі


Забіты расейскі імпэратар Аляксандар ІІ

Забіты расейскі імпэратар Аляксандар ІІ

Падзеі, якія сёньня маюць адбыцца ў Беларусі, і сёньняшні дзень у гісторыі.

У Менску ў кангрэс-холе бізнэс-цэнтру гатэлю «Вікторыя» (пр-т Пераможцаў, 59) адбудзецца XIV Асамблея дзелавых колаў Беларусі. На разгляд яе ўдзельнікаў будзе прадстаўлены праект «Нацыянальнай плятформы бізнэсу Беларусі — 2013».

Беларуская гандлёва-прамысловая палата арганізуе сустрэчу дэлегацыі Сэрбіі на чале з прэзыдэнтам гэтай краіны Томіславам Нікалічам з прадстаўнікамі дзелавых колаў Беларусі. Мерапрыемства пройдзе ў Нацыянальнай бібліятэцы.

У доме культуры імя Шарко (вул. Уральская, 2) пройдзе сумесны канцэрт-фэстываль Weather Report. Праект аб’яднаньня беларускіх джазавых музыкаў, натхнёных музыкай легендарнага амэрыканскага гурту Weather Report. У канцэрце возьмуць удзел джазавыя гурты APPLE TEA, CHIEFS BAND, A-VENUE, CITY JAZZ QUARTET і іншыя. Пачатак а 19й гадзіне.

У Loft cafе (вул. П. Броўкі, 22), Вясна-красна — Гурты Martin S. i IQ48 у «Жывым Тузіне». Пачатак а 19-й гадзіне

ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ


1881 — Расейскі імпэратар Аляксандр II быў сьмяротна паранены ў Пецярбургу бомбай, кінутай нарадавольцам, ураджэнцам Беларусі Ігнаціям Грынявіцкім.

1938 — Расейская мова уведзеная як абавязковы прадмет для вывучэньня ва ўсіх школах СССР.

1943 — Памёр Васіль Захарка, грамадзка-палітычны дзеяч, старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі (1928–1943). Пахаваны ў Празе.

Ля магілы Васіля Захаркі

Ля магілы Васіля Захаркі



1954 — Нарадзіўся Сяргей Сідорскі, прэм’ер-міністар Беларусі (2003-2010)

1965 — Нарадзіўся Юрась Пацюпа, беларускі мовазнаўца, паэт, празаік, крытык

1989 — Была вынайдзена сусьветная павуціна (World Wide Web, WWW), больш вядомая як інтэрнэт. Вынаходнікам Інтэрнэту лічыцца ангельскі навуковец Цім Бернерс-Лі і яго калегі, якія працавалі ў Эўрапейскай радзе па ядзерных дасьледаваньнях. Яны перадалі кіраўніцтву Рады дакумэнт, азагалоўлены «Інфармацыйны мэнэджмэнт: некаторыя прапановы», у якім былі закладзеныя асноўныя прынцыпы WWW.

1992 — Беларусь устанавіла дыпляматычныя дачыненьні зь Нямеччынай.

ЦЫТАТА ДНЯ

«Мне не давядзецца ўдзельнічаць у апошняй барацьбе. Лёс асудзіў мяне на раньнюю пагібель, і я не ўбачу перамогі, ня буду жыць ніводнага дня, ані гадзіны ў сьветлы час перамогі, але лічу, што сваёй сьмерцю зраблю ўсё, што павінен быў зрабіць, і большага ад мяне ніхто, ніхто на сьвеце патрабаваць не можа».

З тэстамэнту Ігнація Грынявіцкага, які забіў імпэратара Аляксандра ІІ і загінуў сам

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG