Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь ня выключана з ліку «ворагаў інтэрнэту»


Кіраўнічка інтэрнэт-аддзелу «Рэпартэраў бязь межаў» Люсі Марылон

Кіраўнічка інтэрнэт-аддзелу «Рэпартэраў бязь межаў» Люсі Марылон

У міжнародны дзень барацьбы супраць цэнзуры ў інтэрнэце міжнародная арганізацыя «Рэпартэры бязь межаў» абнародавала даклад аб здушэньні свабоды слова ў інтэрнэце.

Летась сьпіс «ворагаў інтэрнэту», якіх вызначае арганізацыя, налічваў 12 краінаў, упершыню тады ў яго трапіла і Беларусь. Сёлета сьпіс скараціўся да 5 краін — Сырыі, Кітаю, Ірану, Бахрэйну і Віетнаму.

Ці азначае гэта, што сытуацыя ў Беларусі са свабодаў інтэрнэту палепшылася настолькі, што «Рэпартэры бязь межаў» ужо не разглядаюць афіцыйны Менск як «ворага інтэрнэту»?

На гэтае пытаньне нашага радыё кіраўнічка інтэрнэт-аддзелу арганізацыі Люсі Марылон адказала наступнае:

Марылон: У гэтым годзе даклад ня меў вычарпальнага характару. Гэта даволі спэцыфічная справаздача, засяроджаная на 5 краінах, якія паказалі сябе найгоршымі з пункту гледжаньня кантролю над Сецівам і перасьледу кібэр-актывістаў. Але гэта не азначае, што толькі гэтыя пяць краінаў ужываюць такі кантроль і здушаюць свабоду ў інтэрнэце. Я маю на ўвазе такія краіны, як Узбэкістан, Туркмэністан, якія па-ранейшаму застаюцца ворагамі інтэрнэту. Калі некаторыя краіны выкарыстоўваюць сёлетнюю справаздачу «Рэпартэраў бязь межаў, каб сьцьвярджаць, што становішча ў іх краіне стала лепш, то мы проста павінны нагадаць ім, што краіны, якія былі пазначаныя ў якасьці ворагаў інтэрнэту летась, наколькі мне вядома, да гэтага часу працягваюць падаўляць свабоду ў інтэрнэце. І калі б мы сёлета рабілі даклад у тым да фармаце, што і летась, то Беларусь без сумневу была б у сьпісе «ворагаў інтэрнэту».
XS
SM
MD
LG