Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы і суседзі: Хто каго баіцца? (поўнае відэа)

абноўлена

Беларусы і суседзі: Хто каго баіцца?
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:24:19 0:00
Наўпроставы лінк

Беларусы і суседзі: Хто каго баіцца?

Днямі на канфэрэнцыі ў Варшаве былі агучаныя вынікі сацыялягічных дасьледаваньняў — найбольш непрыязнай для Польшчы дзяржавай палякі назвалі Расею, а на другім месцы апынулася Беларусь. У беларускіх апытаньнях Польшча таксама традыцыйна фігуруе сярод найбольш варожых краін.

Ці можна казаць пра ўзаемную няпрыязь беларусаў і палякаў на масавым узроўні?

Як спрабуюць вырашыць гістарычныя крыўды палякі і ўкраінцы?

Ці варожасьць да суседзяў у нейкай ступені ёсьць непазьбежнай рысай сучаснай нацыі?

Гэтыя пытаньні абмяркуюць вядоўца Аляксей Знаткевіч, аглядальнік Юры Дракахруст, супрацоўніца ўкраінскай службы Радыё Свабода Аксана Пэленска і на скайп-сувязі з Варшавы кіраўнік рэдакцыі інфармацыйных праграмаў тэлеканалу «Белсат» Аляксей Дзікавіцкі.



Пэленска: «У сярэдзіне 1990-х запрацаваў польска-украінскі і ўкраінска-польскі форум, які пачаў вывучаць у тым ліку і адну з найбольшых трагедыяў нашых адносінаў — Валынскую трагедыю, якую ў Польшчы называюць Валынскай разьнёй. Паводле розных дадзеных, тады загінулі прынамсі 20 тысяч чалавек з абодвух бакоў, называюць і лічбу больш за 30 тысяч. Вельмі важна гаварыць праўду пра гэта. Калісьці вядомы ўкраінскі філёзаф і асьветнік Грыгоры Скаварада сказаў, што вельмі важна мець жаданьне, бо з жаданьнем і цяжкае — лёгкае. Калі дзяржаўная палітыка будзе ісьці ў правільным рэчышчы, у якое яна была скіраваная ў першыя гады незалежнасьці Ўкраіны, дык яна дасьць ключ да разьвязаньня гэтых праблемаў.

Яшчэ б я тут хацела згадаць думку, якую ўсё сваё жыцьцё адстойваў Вацлаў Гавэл — ён казаў пра так званую грамадзкую палітыку, непалітычную палітыку ці палітыку простага грамадзяніна. У сувязі з гэтым я б хацела згадаць даволі кранальны эпізод, калі я летась ўвосень апошні раз была ў Львове, я схадзіла на вядомыя Лычакаўскія могілкі, дзе пахаваныя і палякі, і ўкраінцы. Там хадзілі і ўкраінскія „пластуны“, і польскія скаўты — гэта моладзевыя арганізацыі. Яны раздавалі сьвечкі і ставілі на кожную магілу на знак памяць, незалежна ад таго, хто там ляжыць — палякі ці ўкраінцы...»

Дзікавіцкі: «На маю думку, адзіны шлях, які мог бы зьмяніць стаўленьне палякаў да Беларусі, як да дзяржавы, гэта тое, што зрабілі, напрыклад, украінцы — яны адкрылі для грамадзян Эўразьвязу бязьвізавы ўезд. Калі б больш палякаў езьдзіла ў Беларусь, калі б яны знаёміліся са звычайнымі людзьмі, адзін да аднаго езьдзілі ў госьці, стаўленьне магло б зьмяніцца. Ці калі б зьмянілася ўлада і адкрыла Беларусь ня толькі для Польшчы, але і для ўсяго Эўрапейскага зьвязу...»

Дракахруст: «Паводле апытаньняў, на першым месцы сярод ворагаў Беларусі — Злучаныя Штаты. Але відавочна, што гэта чыста ідэалягічны фантом, спадчына СССР. Бывалі пэрыяды даволі рэзкага росту ўспрыняцьця Польшчы, як варожай, але ў прынцыпе стаўленьне да яе даволі спрыяльнае...»
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG