Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палякі баяцца расейцаў, беларусаў і немцаў


Расея ўспрымаецца палякамі значна больш адмоўна, чым іншыя краіны. Як паказалі вынікі апытаньняў, прадстаўленых на канфэрэнцыі «Польшча-Расея. Вынікі 2012», менавіта Расея ўспрымаецца палякамі як найбольш непрыязная Польшчы дзяржава, піша Gazeta Polska Codziennie.

Іншыя краіны, якія рэспандэнты ахарактарызавалі як непрыязныя Польшчы — Беларусь і Нямеччына, паведаміў каардынатар праекту Лукаш Мазуркевіч. «Вобраз Расеі як дзяржавы ў грамадзкай думцы палякаў — адназначна нэгатыўны: гэта дзяржава, якая ўспрымаецца як варожая Польшчы, не выклікае даверу, мае аўтарытарную ўладу, а разам з гэтым дрэнна арганізаваная і неэфэктыўная», — гаворыцца ў падсумаваньні справаздачы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG